Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 красавіка 2019, 16:31

Францыя правядзе міжнародны конкурс архітэктараў для аднаўлення Нотр-Дама

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыя збіраецца правесці міжнародны конкурс архітэктараў для аднаўлення шпіля сабора Нотр-Дам-дэ-Пары, які пацярпеў у час пажару 15 красавіка, паведамляе французскі тэлеканал BFM.

Пытанне рэканструкцыі сабора разглядалася сёння на пасяджэнні ўрада Францыі. Паводле слоў прэм'ер-міністра Эдуарда Філіпа, конкурс арганізуецца з мэтай стварэння новага шпіля, які будзе адаптаваны да выклікаў нашага часу.

Эдуард Філіп таксама падзякаваў парыжскім пажарным, якія ўдзельнічалі ў тушэнні агню, назваўшы кожнага з іх героем.

Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што сабор Парыжскай Божай Маці павінен быць адноўлены на працягу пяці гадоў. Чакаецца, што ў бліжэйшы час урад прапануе законапраект аб рэканструкцыі храма. Дакумент будзе прадугледжваць стварэнне дзяржаўнай установы, якая зоймецца пытаннямі фінансавання, збору ахвяраванняў і выканання аднаўленчых работ.

Пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары пачаўся 15 красавіка прыблізна ў 18.50 па мясцовым часе. Узгаранне адбылося на верхніх узроўнях будынка. Паводле папярэдняй інфармацыі, ачаг мог знаходзіцца на будаўнічых рыштаваннях. У выніку пажару абвалілася верхняя частка шпіля, гадзіннік сабора і большая частка даху.

Прычыны інцыдэнту высвятляюцца. Пракуратура лічыць, што пажар не быў выкліканы наўмыснымі дзеяннямі. Сярод версій - замыканне ў электраправодцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі