Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 красавіка 2019, 09:00

Французскія следчыя высвятляюць прычыну ўзгарання ў Нотр-Дам-дэ-Пары

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскія следчыя вядуць допыт рабочых, якія праводзілі рамонт у Саборы Парыжскай Божай Маці, дзе 15 красавіка здарыўся пажар, паведамляе газета Le Parisien.

Раней агенцтва Reuters інфармавала, што пракуратура Парыжа ініцыявала расследаванне аб ненаўмысным прычыненні шкоды ў сувязі з пажарам. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў, што пацярпелы ад пажару Сабор Парыжскай Божай Маці будзе адноўлены.

Як паведамлялася, узгаранне адбылося на верхніх узроўнях будынка прыкладна ў 18.50 па мясцовым часе. Паводле некаторых даных, ачаг мог знаходзіцца на будаўнічым рыштаванні - у будынку вядуцца рэстаўрацыйныя работы. У выніку пажару абвалілася верхняя частка шпіля, гадзіннік сабора і вялікая частка даху.

Сабор Парыжскай Божай Маці на працягу стагоддзяў з'яўляецца самым вядомым будынкам Парыжа. Нотр-Дам-дэ-Пары размешчаны на месцы першай хрысціянскай царквы французскай сталіцы і ўключаны ў спіс сусветных гістарычных помнікаў. У 2013 годзе сабор адзначыў 850-годдзе, штогод яго наведваюць амаль 14 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі