Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2017, 14:34

"Фэйсбук" пералічыў $1 млн для дапамогі пацярпелым ад землетрасення ў Мексіцы

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. IT-гігант "Фэйсбук" накіраваў $1 млн для дапамогі пацярпелым ад землетрасення ў Мексіцы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву ў сацсетцы заснавальніка кампаніі Марка Цукерберга.

Сродкі пералічаны мексіканскаму аддзяленню Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК).

"Мае думкі з тымі, хто пацярпеў ад землетрасення ў Мексіцы", - напісаў Марк Цукерберг.

Магутнае землетрасенне магнітудай 7,1 адбылося ў Мексіцы 19 верасня. Пасля яго было зафіксавана больш за 10 паўторных штуршкоў. Паводле апошніх даных, загінулі ў выніку стыхійнага бедства не менш як 230 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі