Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 верасня 2018, 19:21

ЕС мае намер адмовіцца ад сезоннага змянення часу ў 2019 годзе

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз адмовіцца ад сезоннага змянення часу ў 2019 годзе. Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на інфармацыю Еўрапейскай камісіі (ЕК).

"З канца кастрычніка 2019 года не будзе больш сезоннага змянення часу", - заявіла сёння на прэс-канферэнцыі еўракамісар Віялета Булк.

Праведзенае ў ЕС апытанне сярод 4,6 млн чалавек паказала, што 84 працэнты рэспандэнтаў выступаюць супраць сезоннага пераводу гадзіннікаў.

Еўрапарламент і нацыянальныя ўрады 28 краін - членаў блока павінны дасягнуць дамоўленасці наконт пераводу гадзіннікаў. "Альбо мы застанёмся ў летнім часе, альбо тыя краіны, якія вырашаць перайсці на зімовы час, апошні раз перавядуць гадзіннікі ў кастрычніку (2019 года)", - сказала Віялета Булк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі