Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 кастрычніка 2019, 17:27

Эрдаган аб'явіў аб пачатку ваеннай аперацыі ў Сірыі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган аб'явіў аб пачатку новай ваеннай аперацыі ў Сірыі. Аб гэтым паведамляецца на старонцы турэцкага лідара ў "Твітары".

"Узброеныя сілы Турцыі сумесна з Сірыйскай нацыянальнай арміяй толькі што пачалі аперацыю "Крыніца міру" супраць тэрарыстычных арганізацый РПК (Рабочая партыя Курдыстана), СНС ("Сілы народнай самаабароны") і "Даіш" ("Ісламская дзяржава"). Наша місія ў тым, каб прадухіліць стварэнне тэрарыстычнага калідора праз нашу паўднёвую граніцу і забяспечыць мір у гэтым раёне", - адзначаецца ў паведамленні.

Таіп Эрдаган адзначыў, што дзякуючы бяспечнай зоне, якая будзе створана, сірыйскія бежанцы змогуць вярнуцца ў сваю краіну. "Мы будзем абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Сірыі і вызвалім жыхароў рэгіёна ад ціскоў тэрору", - заявіў турэцкі лідар.

Турцыя правяла на тэрыторыі Сірыі ўжо дзве ваенныя аперацыі: "Шчыт Еўфрата" і "Аліўкавая галіна", паведамляе ТАСС. У выніку была створана буферная зона бяспекі паміж пагранічнымі гарадамі Аазаз і Джараблус, а таксама акупіраваны Афрын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі