Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 мая 2018, 17:32

Эксперты АЗХЗ завяршылі работу ў сірыйскай Думе

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) завяршылі работу ў сірыйскім горадзе Дума, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны Расіі генерал-маёра Ігара Канашэнкава.

Паводле слоў Ігара Канашэнкава, інспектарам АЗХЗ быў прадастаўлены поўны і бесперашкодны доступ ва ўсе неабходныя ім раёны, будынкі і памяшканні. Ваенная паліцыя РФ цалкам забяспечыла іх бяспеку.

Генерал-маёр удакладніў, што ва Усходняй Гуце эксперты АЗХЗ наведалі дзве кватэры магчымага прымянення атрутных рэчываў, дзе ўзялі неабходныя пробы, а таксама лабараторыю тэрарыстаў і склад хімічных рэчываў. Наведалі інспектары і шпіталь Думы, дзе апыталі мясцовых жыхароў і ўдзельнікаў відэа, знятага членамі арганізацыі "Белыя каскі".

"Цяпер чакаем справаздачы камісіі АЗХЗ з рэзультатамі работы экспертаў арганізацыі ў Думе", - сказаў Ігар Канашэнкаў.

Паведамленні аб прымяненні 7 красавіка ў сірыйскай Думе хімічнай зброі распаўсюдзіў шэраг няўрадавых арганізацый, у тым ліку "Белыя каскі". Расійскае МЗС назвала гэту заяву інфармацыйным укідам, а Мінабароны РФ заявіла, што "Белыя каскі" вядомы фэйкавымі навінамі. Прадстаўнікі расійскага Цэнтра па прымірэнні варожых бакоў правялі 9 красавіка абследаванне Думы, але не знайшлі там слядоў прымянення хімзброі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі