Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2017, 14:29

Экскурсійны аўтобус перавярнуўся ў Расіі: тры чалавекі загінулі

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экскурсійны аўтобус перевярнуўся ў Ленінградскай вобласці Расіі: тры чалавекі загінулі, 19 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Аварыя здарылася недалёка ад граніцы з Фінляндыяй. Прычынай ДТЗ, паводле папярэдняй інфармацыі, стаў галалёд. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, пасля чаго аўтобус з'ехаў у кювет і перавярнуўся.

Усе пацярпелыя - грамадзяне Расіі. Для іх эвакуацыі накіраваны пяць верталётаў МНС РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі