Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2018, 12:17

ЕАЭС падпіша 17 мая пагадненні з Кітаем і Іранам

14 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз 17 мая ў Астане падпіша пагадненні з Кітаем і Іранам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

"Паміж саюзам і Іранам пачне дзейнічаць зона свабоднага гандлю, якая прадугледжвае зніжэнне або абнуленне ўвазных мытных пошлін па даволі шырокай наменклатуры тавараў, - растлумачылі ў ЕЭК. - З Кітаем дасягнуты дамоўленасці па шырокафарматным і галіновым супрацоўніцтве".

З боку ЕАЭС пагадненні будуць падпісаны старшынёй Калегіі ЕЭК Тыгранам Саркісянам. У цырымоніі падпісання прымуць удзел высокапастаўленыя прадстаўнікі краін Еўразійскага эканамічнага саюза, Кітая і Ірана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі