Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2018, 09:04

Дзярждума прыняла закон аб змяненні пенсійнага заканадаўства ў Расіі

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзярждума Расіі прыняла 27 верасня ў трэцім, канчатковым чытанні ўрадавы законапраект аб змяненні пенсійнага заканадаўства, якім устанаўліваецца павелічэнне пенсійнага ўзросту на пяць гадоў: з 60 да 65 гадоў - для мужчын, з 55 да 60 гадоў - для жанчын, паведамляе ТАСС.

За дакумент прагаласавалі 332 дэпутаты, супраць - 83, тых, хто ўстрымаўся, няма.

Урадавы законапраект унеслі ў Дзярждуму ў чэрвені 2018 года. Да другога чытання яго адкарэкціравалі ў адпаведнасці з папраўкамі, унесенымі прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. У прыватнасці, ён прапанаваў устанавіць узрост выхаду на пенсію 60 гадоў для жанчын, а не 63, як першапачаткова прапаноўваў Кабмін. Таксама з першапачаткова прапанаванага скарачаецца на тры гады стаж, які дае права на датэрміновы выхад на пенсію: для мужчын з плануемых 45 да 42 гадоў, для жанчын - з 40 да 37 гадоў.

Акрамя таго, прадастаўляецца права датэрмінова выходзіць на пенсію для шматдзетных маці ў залежнасці ад колькасці народжаных жанчынай дзяцей, захоўваюцца дзеючыя нормы для атрымання накапляльнай пенсіі: яна будзе выплачвацца жанчынам пасля дасягнення імі 55 гадоў, мужчынам - 60, прычым прадугледжана магчымасць аднаразовай выплаты. Гэта норма была прапанавана дэпутатамі і сенатарамі ад "Адзінай Расіі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі