Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 верасня 2017, 10:46

Дзярждоўг ЗША ўпершыню дасягнуў рэкордных $20 трлн

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памеры дзярждоўгу ЗША ўпершыню дасягнулі $20 трлн. Рэкордная лічба была зафіксавана 8 верасня, перадаюць інфармагенцтвы са спасылкай на The Washington Examiner.

Адзначаецца, што ў сярэдзіне сакавіка дзярждоўг быў замарожаны на адзнацы $19,84 трлн, але ў канцы мінулага тыдня ўлады ЗША прынялі рашэнне аб часовым павышэнні парога дзярждоўгу.

"У пятніцу (8 верасня) прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў прыняты Кангрэсам закон аб часовым павышэнні парога дзяржаўнага доўгу, які дасць магчымасць амерыканскім дзяржаўным установам працаваць да 8 снежня, пакуль Кангрэс працуе над федэральным бюджэтам на 2018 фінансавы год", - гаварылася ў паведамленні.

Эксперты адзначаюць, што дзяржаўны доўг Штатаў больш як на 100 працэнтаў перавышае ВУП краіны, які складае $19,3 трлн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі