Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 верасня 2019, 09:00

Борыс Джонсан заклікаў заключыць з Іранам новую ядзерную здзелку

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан лічыць, што з Тэгеранам пара заключыць новую ядзерную здзелку, якая прыйдзе на змену Сумеснаму ўсёабдымнаму плану дзеянняў (СУПД). Такое меркаванне кіраўнік брытанскага кабінета міністраў, які прыбыў у панядзелак у Нью-Ёрк для ўдзелу ў рабоце Генеральнай асамблеі ААН, выказаў у інтэрв'ю тэлеканалу Sky News, паведамляе ТАСС.

"Якія б ні былі вашы пярэчанні супраць старой здзелкі з Іранам, цяпер настаў час рухацца далей і заключыць новую здзелку, - сказаў ён. - Разам з нашымі еўрапейскімі і амерыканскімі сябрамі мы будзем працаваць над пашырэннем гэтага пункту гледжання". Паводле слоў Джонсана, Вялікабрытанія цяпер спрабуе дабіцца згоды паміж членамі міжнароднай супольнасці і знізіць узровень напружанасці ў адносінах з Тэгеранам.

Праблема іранскага ядзернага дасье рэзка абвастрылася пасля аднабаковага выхаду ЗША з СУПД 8 мая 2018 года і ўвядзення ў адносінах да Ірана амерыканскіх эканамічных санкцый у сферы нафтавага экспарту. Паводле версіі іранскага боку, астатнія ўдзельнікі здзелкі, перш за ўсё еўрапейцы, не ў поўнай меры прытрымліваюцца сваіх абавязацельстваў у эканамічнай частцы пагаднення, таму здзелка ў яе цяперашнім выглядзе не мае сэнсу. 8 мая 2019 года прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані заявіў, што Тэгеран прыпыняе частку абавязацельстваў па ядзернай здзелцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі