Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 студзеня 2018, 19:32

Дзесяць чалавек загінулі ў ДТЗ у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзесяць чалавек загінулі ў ДТЗ у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе РФ. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя экстранных службаў.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, загінулі дзесяць чалавек, уключаючы чацвёра дзяцей. Адбылося лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў. Паводле адной з версій, вадзіцель адной з легкавушак не справіўся з кіраваннем.

Паводле інфармацыі МНС, у 14.37 па маскоўскім часе паступіла інфармацыя аб ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў Mazda 6 і Renault Duster на аўтадарозе рэгіянальнага значэння Ханты-Мансійск - Савецкі. Больш за 50 чалавек ліквідуюць наступствы аварыі, працуюць дзесяць адзінак тэхнікі.

Рух на аўтадарозе часова абмежаваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі