Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 верасня 2016, 14:35

Два ўзрывы ў Багдадзе забралі жыцці каля 20 мірных жыхароў

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрарысты-смяротнікі сёння атакавалі сталіцу Ірака. Як паведамляе ТАСС, каля 20 мірных жыхароў Багдада сталі ахвярамі двух магутных узрываў.

Першы тэракт быў учынены побач з мячэццю на цэнтральнай плошчы ў квартале Новы Багдад. Паводле інфармацыі, што паступае, колькасць загінулых можа дасягаць дзевяці. Каля 15 чалавек атрымалі раненні.

Практычна адначасова з гэтым узрывам на поўдні Багдада ў квартале Эль-Біяа было прыведзена ў дзеянне выбуховае ўстройства ў натоўпе мясцовых жыхароў. Загінулі, паводле апошніх даных, не менш як 9 іракцаў, 26 атрымалі раненні.

Абодва тэракты, як адзначаюць у сталічнай паліцыі, былі ўчынены экстрэмістамі, якія падарвалі замацаваныя на іх паясы з узрыўчаткай у месцах з вялікай колькасцю людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі