Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2018, 11:14

Чатыры чалавекі загінулі і дзевяць паранены ў выніку абрушэння моста ў Фларыдзе

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры чалавекі загінулі і дзевяць паранены ў выніку абрушэння моста ў Фларыдзе (ЗША). Такія даныя прадаставілі СМІ ўлады амерыканскага штата.

Пешаходны мост вагой 950 т абрушыўся побач з кампусам Міжнароднага ўніверсітэта Фларыды. Пад бетоннымі плітамі моста ў момант абрушэння апынуліся не менш як восем аўтамабіляў. Паводле інфармацыі начальніка пажарнага ўпраўлення акругі Маямі- Дэйд Дэйва Даўні, у выніку крушэння канструкцыі загінулі чатары чалавекі, дзевяць з рознымі траўмамі шпіталізаваны.

Мост, які павінен быў звязаць інтэрнаты ўніверсітэта і вучэбныя карпусы, знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва. На яго ўзвядзенне было патрачана $14 млн, канструкцыя павінна была вытрымаць ураганы пятай катэгорыі і праслужыць больш за сто гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі