Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 жніўня 2017, 16:13

Чатыры чалавекі пацярпелі з-за задымлення ў поездзе лонданскага метро

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З-за задымлення ў поездзе метро брытанскай сталіцы пацярпелі чатыры чалавекі, двое з якіх шпіталізаваны, інфармуе ТАСС.

Як высветлілася, людзі атрымалі атручэнне чадным газам. Адзначаецца, што жыццю дастаўленых у бальніцу нічога не пагражае.

Поезд лонданскага метрапалітэна, які рухаўся па лініі Bakerloo, аказаўся ахоплены полымем. У вагонах саставу адбылося задымленне па шляху руху да станцыі Oxford Circus. Пасля ЧП рух паяздоў па лініі Bakerloo быў прыпынены, а станцыя Oxford Circus закрыта, пасажыры былі эвакуіраваны.

Вядзецца расследаванне здарэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі