Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лістапада 2018, 15:50

Брытанскі міністр працы і па справах пенсій падала ў адстаўку

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брытанскі міністр працы і па справах пенсій Эстэр Маквей падала ў адстаўку, паведамляе ВВС.

Эстэр Маквей пакінула сваю пасаду, заявіўшы, што прадстаўлены прэм'ер-міністрам Тэрэзай Мэй праект пагаднення аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС "не адпавядае рашэнню рэферэндуму".

У афіцыйным пісьме Тэрэзе Мэй Эстэр Маквей заявіла, што ўмовы пагаднення звяжуць рукі не толькі дзеючаму брытанскаму ўраду, але і ўсім наступным, пазбавіўшы іх магчымасці ажыццяўляць незалежную ад ЕС эканамічную палітыку. Паводле слоў Эстэр Маквей, прыняты дакумент таксама пагражае цэласнасці Злучанага Каралеўства, у сувязі з чым яна не можа яго падтрымаць.

У знак пратэсту супраць прапанаванага Тэрэзай Мэй праекта Brexit сёння таксама падалі ў адстаўку міністр па справах Brexit Дамінік Рааб і дзяржаўны сакратар брытанскага міністэрства па справах Паўночнай Ірландыі Шайлеш Вара. Весткі аб адстаўцы Дамініка Рааба справакавалі зніжэнне курса брытанскага фунта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі