Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2017, 09:22

Брытанская паліцыя назвала імя арганізатара тэракта ў Манчэстэры

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узрыў на стадыёне ў Манчэстэры ўчыніў 22-гадовы Салман Абедзі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву кіраўніка паліцыі графства вялікі Манчэстэр Іэна Хопкінса.

Іншай інфармацыі пра асобу мужчыны, які падазраецца ва ўчыненні тэракта, пакуль няма.

Як паведамлялася, узрыў на стадыёне "Дынама-арэна", дзе выступала амерыканская поп-спявачка Арыяна Грандэ, прагрымеў 22 мая ў 22.35 па мясцовым часе. У выніку загінулі 22 чалавекі, раненні атрымалі каля 120. Паводле ўдакладненых даных, 59 чалавек былі шпіталізаваны, яшчэ каля 60 пацярпелых атрымалі дапамогу на месцы. Некаторыя са шпіталізаваных, у тым ліку дзеці, знаходзяцца ў цяжкім стане.

Адказнасць за ўзрыў узяла на сябе тэрарыстычная групоўка ІД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі