Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 верасня 2017, 18:04

Больш за 50 краін падпісалі ў ААН Дагавор аб забароне ядзернай зброі

20 верасня, Нью-Ёрк /БЕЛТА - ТАСС/. Больш за 50 краін падпісалі сёння Дагавор аб забароне ядзернай зброі. Урачыстая цырымонія праходзіць у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Першым подпіс пад дакументам паставіў прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер. У цырымоніі прынялі ўдзел некалькі кіраўнікоў дзяржаў і дзясяткі кіраўнікоў МЗС. Чакаецца, што на працягу дня ратыфікацыйныя граматы перададуць Гаяна, Ватыкан і Тайланд.

Дагавор аб забароне ядзернай зброі ўступіць у сілу праз 90 дзён пасля таго, як яго падпішуць і ратыфікуюць 50 краін. У адпаведнасці з тэкстам дакумента, яго ўдзельнікі абавязваюцца "ніколі і ні пры якіх абставінах" не распрацоўваць, не выпрабоўваць, не вырабляць і не накопліваць ядзерную зброю, не прымяняць яе або не пагражаць яе прымяненнем. Краінам, якія далучыліся да пагаднення, будзе забаронена таксама размяшчаць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю іншых дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі