Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 мая 2017, 17:59

Больш як 240 чалавек памерлі ад халеры ў Емене за тры тыдні - СААЗ

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 23 тыс. выпадкаў захворвання на халеру і больш за 240 выпадкаў смерці ад гэтай хваробы зарэгістравана ў Емене за апошнія тры тыдні. Аб гэтым паведаміла сёння Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), інфармуе ТАСС.

"За апошні тры тыдні 23 425 захварэлі і 242 памерлі", - заявіў у ходзе брыфінгу ў Жэневе па тэлефоне з Емена прадстаўнік СААЗ у гэтай краіне Невіа Загарыя. Паводле яго слоў, хвароба зафіксавана ў 18 з 23 правінцый краіны.

Прадстаўнік СААЗ нагадаў, што халера распаўсюдзілася ў Емене з кастрычніка 2016 года, аднак у снежні пайшла на спад. У сувязі з новай успышкай гэтай хваробы СААЗ расцэньвае сітуацыю як "вельмі трывожную". Усяго з кастрычніка па 17 мая зарэгістравана больш за 45 тыс. выпадкаў халеры.

14 мая ў сувязі з успышкай халеры ўлады еменскай сталіцы Саны ўвялі ў горадзе рэжым надзвычайнага становішча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі