Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 снежня 2018, 11:07

Больш як 20 чалавек пацярпелі з-за тарнада ў ЗША

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 20 выпадкаў тарнада зафіксавана ў мінулыя выхадныя ў цэнтральнай частцы ЗША. Паводле даных амерыканскага тэлеканала Fox News, у выніку стыхіі загінуў адзін чалавек, больш як 20 пацярпелі.

Найбольшы ўрон нанесены гораду Тэйларвіл у штаце Ілінойс. Тут пацярпеў як мінімум 21 чалавек, больш за 100 дамоў пашкоджана або разбурана. Адзначаецца, што дзякуючы своечасова спрацаваўшай сістэме папярэджання аб тарнада ўдалося пазбегнуць чалавечых ахвяр.

Між тым у суседнім штаце Місуры ўлады паведамілі аб гібелі аднаго чалавека. У меншай ступені тарнада закранулі штаты Аклахома і Арканзас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі