Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 лістапада 2019, 18:18

Бюст Янкі Купалы адкрылі ў балгарскім Пліску

4 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Бюст Янкі Купалы ўрачыста адкрылі ў Двары кірыліцы ў балгарскім горадзе Пліска, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Балгарыі.

"У час цырымоніі па сталай для Двара кірыліцы традыцыі пастамент бюста быў пасыпаны зямлёй з радзімы Янкі Купалы. Ад імя беларускай дэлегацыі да помніка былі ўскладзены любімыя кветкі паэта - белыя ружы", - расказалі ў дыпмісіі. На мерапрыемстве гучалі вершы класіка на беларускай і балгарскай мовах.

Аўтарам бюста выступіў беларускі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў, які прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця помніка. У ёй таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч, дэлегацыя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч. Гасцямі ўрачыстага мерапрыемства сталі ў тым ліку кіраўніцтва гарадоў і абласцей Балгарыі, народныя дэпутаты і грамадскасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі