Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 чэрвеня 2018, 14:04

Белы дом аб'явіў час сустрэчы лідараў ЗША і КНДР у Сінгапуры

5 чэрвеня, Вашынгтон /БЕЛТА - Рэнхап/. Сустрэча Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына адбудзецца ў Сінгапуры 12 чэрвеня ў 9.00 па мясцовым часе (4.00 па мінскім). Аб гэтым на рэгулярным брыфінгу для журналістаў паведаміла прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс.

Раней Дональд Трамп назваў галоўнай мэтай перагавораў дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава. Пры гэтым ён сумняваецца, што пытанне будзе ўрэгулявана пасля адной сустрэчы. Паўночнакарэйскі бок у сваю чаргу заклікаў да паэтапнага падыходу, дзякуючы якому краіна атрымае ўзамен гарантыі бяспекі і эканамічную выгаду. 

Як паведамлялася, сустрэча ў Сінгапуры была раней адменена самім Дональдам Трампам. Аднак пасля перагавораў з афіцыйнымі прадстаўнікамі КНДР у Белым доме кіраўнік Злучаных Штатаў вырашыў усё ж правесці сустрэчу са сваім паўночнакарэйскім калегам. Лідары дзвюх краін абмяняліся пісьмамі, апошняе з якіх было напісана Кім Чэн Ынам і ўручана асабіста Дональду Трампу прадстаўнікамі КНДР. Змест пісьма не раскрываецца. Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт назваў яго "цікавым", адмовіўшыся ад далейшых каментарыяў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі