Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 ліпеня 2019, 14:56

Борыс Джонсан стане прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым лідарам Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі выбраны Борыс Джонсан. Гэта азначае, што 24 ліпеня ён будзе аб'яўлены прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, паведамляе ВВС.

У завяршальным галасаванні Борыс Джонсан выйграў партыйныя выбары ў свайго канкурэнта, міністра замежных спраў Джэрэмі Ханта. Новы лідар Кансерватыўнай партыі быў выбраны ў выніку галасавання, у якім прынялі ўдзел прыкладна 160 тыс. членаў партыі. Борыс Джонсан першапачаткова лічыўся безумоўным фаварытам, нягледзячы на тое, што некаторыя высокапастаўленыя аднапартыйцы заявілі, што не будуць працаваць у яго ўрадзе. Новы кіраўнік Кансерватыўнай партыі дэманструе гатоўнасць да жорсткага Brexit і ўжо параіў членам кабінета з гэтым згадзіцца.

Борыс Джонсан зменіць на пасадзе прэм'ер-міністра Тэрэзу Мэй, якая, згодна з прынятай працэдурай, 24 ліпеня прадставіць каралеве прашэнне аб адстаўцы. 7 чэрвеня Тэрэза Мэй пакінула пасаду лідара Кансерватыўнай партыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі