Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2017, 15:46

Барацьбу з агнём вядуць у лясах Партугаліі амаль тысяча пажарных

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лясныя пажары прадаўжаюць бушаваць у Партугаліі. Як інфармуе ТАСС, барацьбу з агнём у лясах краіны вядуць каля 970 пажарных.

Агонь у лясных масівах тушаць 15 адзінак паветранай тэхнікі, аднак узгаранне дагэтуль не ўдалося лакалізаваць. З-за моцнага ляснога пажару ў цэнтральнай партугальскай акрузе Сантарэн эвакуіраваны больш за 130 чалавек.

Раней паведамлялася, што за тыдзень з-за пажараў у краіне пацярпелі 55 чалавек. Па стане на 15 жніўня ў рэспубліцы зафіксавана каля 150 ачагоў узгарання.

Вялікі лясны пажар у цэнтральнай частцы Партугаліі пачаўся ў сярэдзіне чэрвеня. Тады больш за ўсё пацярпеў пункт Педроган-Грандзі ў Лейрыі, дзе загінулі 64 чалавекі, больш за 200 лічыліся пацярпелымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі