Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2017, 12:54

Авіяўдар па бежанцах у Нігерыі: больш за 100 загінулых

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіяцыя ўрадавых войскаў Нігерыі нанесла памылковы авіяўдар па лагеры бежанцаў, у выніку якога больш за 100 чалавек загінулі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Трагічны інцыдэнт адбыўся на паўночным усходзе Нігерыі, дзе ВПС гэтай краіны праводзілі аперацыю супраць экстрэмісцкай групоўкі "Бока Харам".

Першапачатковыя даныя сведчылі аб колькасці загінулых ад 25 да 50 чалавек і 120 параненых. Нанясенне памылковага ўдару па бежанцах пацверджана прадстаўнікамі Ваеннага кіраўніцтва Нігерыі.

"Бока Харам" - ісламісцкая групоўка, якая дзейнічае ў Нігерыі і выступае за ўвядзенне законаў шарыяту па ўсёй краіне. Барацьбу з яе баявікамі вядуць не толькі нігерыйскія ўлады, але і ўлады шэрага іншых афрыканскіх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі