18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расіян у аўтобусе, які перавярнуўся ў Турцыі, не было, там знаходзіліся грамадзяне Украіны, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-аташэ пасольства РФ у Анкары Ірыну Касімаву.
Раней паведамлялася, што аўтобус з расійскімі турыстамі перавярнуўся ў турэцкай правінцыі Дэнізлі, пацярпелі 18 чалавек. Паводле ўдакладненай інфармацыі, у аўтобусе знаходзіліся грамадзяне Украіны і Турцыі. У выніку аварыі пацярпелі 16 украінцаў і двое туркаў. Усе пацярпелыя былі адпраўлены ў бліжэйшыя бальніцы.
Абставіны аварыі высвятляюцца.-0-