Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 чэрвеня 2018, 09:28

Аўтамабіль у Манчэстэры заехаў у натоўп, 6 чалавек паранены

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У брытанскім Манчэстэры аўтамабіль урэзаўся ў пешаходаў на тратуары, шэсць чалавек атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 31 мая. Аўтамабіль выехаў з праезнай часткі на тратуар, збіў групу пешаходаў, а затым хутка знік з месца здарэння.

Пазней паліцэйскім удалося затрымаць вадзіцеля. Ім аказаўся 21-гадовы мужчына.

У паліцыі паведамілі, што падстаў лічыць інцыдэнт тэрактам няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі