Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 сакавіка 2018, 12:07

Армен Саркісян выбраны прэзідэнтам Арменіі

2 сакавіка, Ерэван /БЕЛТА - Арменпрэс/. Нацыянальны сход (парламент) Арменіі выбраў Армена Саркісяна прэзідэнтам краіны.

За кандыдатуру Армена Саркісяна прагаласавалі 90 дэпутатаў, супраць - 10, паведаміў старшыня часовай падліковай камісіі Нацыянальнага сходу Гагік Мелікян.

"У галасаванні прыняў удзел 101 дэпутат. У скрыні быў 101 бюлетэнь, адзін з якіх быў прызнаны несапраўдным. Такім чынам, Армен Саркісян выбраны прэзідэнтам рэспублікі", - сказаў Гагік Мелікян.

Армен Саркісян быў адзіным кандыдатам на пасаду прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі