Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2016, 11:30

Амаль 92 працэнты насельніцтва планеты дыхае забруджаным паветрам - СААЗ

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 92 працэнты насельніцтва планеты дыхае паветрам, якасць якога не адпавядае міжнародным патрабаванням па максімальна дапушчальных узроўнях забруджвання. Такія даныя прыводзіць Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

Эксперты СААЗ адзначаюць імклівае забруджванне паветра, асабліва ў краінах з сярэднім і нізкім даходам. Гэта небяспечна для здароўя насельніцтва. Амаль 3 млн чалавек штогод паміраюць ад хвароб, звязаных з уздзеяннем забруджанага атмасфернага паветра. Дрэнная якасць паветра ўнутры памяшканняў таксама аказвае негатыўнае ўздзеянне: толькі ў 2012 годзе па гэтай прычыне памерлі больш як 6,5 млн чалавек.

СААЗ выпусціла новую карту з данымі па краінах аб уздзеянні забруджанага паветра на здароўе чалавека. На карце выдзелены раёны ўнутры краін, забруджванне паветра ў якіх перавышае дапушчальныя міжнародныя нормы. Мадэль пабудавана на інфармацыі, якая атрымліваецца са спадарожнікаў, і з 3 тыс. наземных станцый маніторынгу ў сельскіх і гарадскіх раёнах.

Да асноўных крыніц забруджвання паветра належыць транспарт, спальванне паліва і смецця, вугальныя электрастанцыі і работа прамысловых прадпрыемстваў. Аднак дзейнасць чалавека - не адзіная прычына забруджвання паветра. На яго якасць могуць уплываць пылавыя буры, асабліва ў рэгіёнах, размешчаных блізка да пустынь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі