Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 студзеня 2019, 18:02

Амаль 4,6 тыс. мігрантаў загінулі або зніклі без вестак у 2018 годзе

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 4,6 тыс. мігрантаў загінулі або зніклі без вестак на міграцыйных маршрутах па ўсім зямным шары ў 2018 годзе. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ).

Паведамляецца, што ў 2018 годзе як мінімум 4592 мігранты загінулі або зніклі ў дарозе, гэта на 20 працэнтаў менш, чым у 2017 годзе (6197). У 2016 годзе ва ўсім свеце загінулі або зніклі без вестак 8070 мігрантаў.

Крыху больш за палову з загінулых або прапаўшых без вестак у 2018 годзе мігрантаў (2297 чалавек) перамяшчаліся з Паўночнай Афрыкі ў Еўропу па Міжземным моры. Па гэтым міграцыйным маршруце ў Еўропу ў мінулым годзе прыбылі больш за 116 тыс. мігрантаў.

Паводле інфармацыі МАМ, пяты год запар колькасць загінулых або прапаўшых без вестак мігрантаў па ўсім зямным шары перавышае 3 тыс. чалавек.

Як удакладніў на брыфінгу ў Жэневе афіцыйны прадстаўнік Міжнароднай арганізацыі па міграцыі Леанард Дойл, канчатковы працэс падліку загінулых і прапаўшых без вестак у 2018 годзе мігрантаў не завершаны, паколькі даныя з некаторых крыніц яшчэ не паступілі. З-за тайнага характару нелегальнай міграцыі даныя, сабраныя ў некаторых рэгіёнах, у прыватнасці, набліжаных да пустынь, з'яўляюцца няпоўнымі. Актуальныя звесткі паведамляе Праект МАМ аб прапаўшых мігрантах (Missing Migrant Project), які ўяўляе сабой адзіную ў свеце базу, што фіксуе колькасць загінулых і прапаўшых мігрантаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі