Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лютага 2018, 13:58

Air France адменіць палавіну далёкіх рэйсаў з-за забастоўкі пілотаў

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія Air France адменіць палавіну далёкіх рэйсаў, запланаваных з Парыжа на 22 лютага з-за забастоўкі пілотаў і бортправаднікоў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву авіяперавозчыка.

У паведамленні Air France адзначаецца, што кампанія плануе выканаць 22 лютага 75 працэнтаў пералётаў з усёй палётнай праграмы, у іх ліку - палавіна далёкіх пералётаў і тры чвэрці рэйсаў сярэдняй працягласці. Авіяперавозчык таксама мае намер ануляваць 15 працэнтаў кароткіх рэйсаў.

Раней прафсаюзы Францыі заклікалі пілотаў і бортправаднікоў Air France правесці 22 лютага забастоўку. Плануецца, што забастоўка пройдзе насупраць штаб-кватэры кампаніі Air France ў Руасі, дзе 22 лютага павінна адбыцца пасяджэнне цэнтральнага камітэта кампаніі, прысвечанае аналізу фінансавых рэзультатаў за 2017 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі