Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 красавіка 2019, 20:07

Ахвярамі атакі тэрарыста-смяротніка ў Егіпце сталі сем чалавек

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрарыст-смяротнік учыніў атаку ў егіпецкім горадзе Шэйх-Зувейд, размешчаным на поўначы Сінайскага паўвострава. У выніку загінулі сем чалавек, паведамляе Reuters, спасылаючыся на даныя Міністэрства ўнутраных спраў Егіпта.

У ліку ахвяр - чатыры супрацоўнікі паліцыі і шасцігадовае дзіця. Паводле існуючых звестак, 26 чалавек шпіталізаваны з раненнямі рознай ступені цяжкасці.

Трагедыя адбылася паблізу гарадскога рынку, дзе праваахоўнікі праводзілі рэйды. Устаноўлена, што падлетку, які актываваў на сваім целе начыненую ўзрыўчаткай камізэльку, было прыкладна 15 гадоў.

Адказнасць за гэта здарэнне ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі