Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 ліпеня 2017, 11:20

Аэрапорт Вільнюса закрываецца на рамонт да 18 жніўня

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аэрапорт Вільнюса закрываецца на рамонт да 18 жніўня, паведамляе БЕЛТА.

Рэканструкцыя ўзлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Вільнюса будзе праводзіцца з 14 ліпеня па 18 жніўня. За гэты час заменяць старое пакрыццё, умацуюць яго аснову, абсталююць новыя дрэнажныя і ліўневыя сістэмы, правядуць рэканструкцыю сістэмы кіравання сігнальных агнёў.

Папярэдні раз рэканструкцыя праводзілася два дзясяткі гадоў таму. Для правядзення цяперашніх работ лета было выбрана з-за аптымальных умоў надвор'я. Рамонт будуць праводзіць толькі днём. Разглядаўся варыянт работы па начах, але ад яго было вырашана адмовіцца, паколькі ў гэтым выпадку рамонтны перыяд расцягнуўся б на два гады, а час узлёту і пасадкі ў аэрапорце скараціўся б.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі