Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лютага 2018, 11:47

Абвінавачаны ў расстрэле 17 чалавек у школе Фларыды прызнаў віну

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абвінавачаны ў расстрэле 17 чалавек у школе амерыканскага горада Паркленд (штат Фларыда) 19-гадовы Нікалас Круз прызнаў віну, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Нікалас пранік у сваю былую школу і вёў прыцэльны агонь з паўаўтаматычнай вінтоўкі AR-15 па вучнях і выкладчыках. Калі школьнікі сталі ратавацца ўцёкамі, ён вырашыў пазбавіцца ад зброі і патронаў і непрыкметна скрыцца. Адзначаецца, што віноўнік трагедыі ў мінулым праходзіў лячэнне з-за псіхічных парушэнняў.

Падазронаму прад'яўлены абвінавачанні ў забойстве па 17 пунктах. Яму адмоўлена ў праве выйсці на волю пад залог да пачатку судовага разбору.

Сёння ў Фларыдзе праходзіць жалобная цырымонія памяці ахвяр трагедыі. У ёй удзельнічаюць некалькі тысяч чалавек. Памінальная цырымонія пры свечках арганізавана ў мясцовым парку, размешчаным за 3,2 км ад месца злачынства. У амфітэатры на сцэне расстаўлены фігуры сямнаццаці анёлаў, якія свецяцца і сімвалізуюць душы загінулых.

"Мы беражліва захоўваем у душы памяць аб 17 загінулых ва ўчарашняй трагедыі і ўспамінаем іх пры святле свечак гэтай ноччу. Мы абяцаем ніколі не забываць іх", - перадае словы шэрыфа акругі Броўарда Скота Ісраэля тэлекампанія CNN.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся да захаду 19 лютага прыспусціць сцягі над Белым домам, амерыканскімі ўрадавымі будынкамі ў ЗША і за мяжой у сувязі з наступствамі стральбы ў школе Паркленда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі