Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 жніўня 2019, 17:12

Абдэль Фатах аль-Бурхан узначаліў Суверэнны савет Судана

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былы кіраўнік ваеннага савета Судана генерал Абдэль Фатах аль-Бурхан прыняў прысягу ў якасці кіраўніка Суверэннага савета, паведамляе Reuters.

Цырымонія прывядзення да прысягі прайшла сёння ў прэзідэнцкім палацы ў Хартуме.

20 жніўня ў Судане завяршылася фарміраванне Суверэннага савета ў складзе 11 членаў, які будзе кіраваць краінай на працягу трохгадовага пераходнага перыяду да выбараў. Згодна з дамоўленасцю паміж ваеннымі і апазыцыяй, Суверэнны савет з'яўляецца вышэйшым органам улады ў краіне. Пяць яго членаў выбраны сярод грамадзянскіх асоб і пяць сярод ваенных. Кандыдатуру адзінаццатага члена ваенныя і апазіцыя выбіралі сумесна.

Новы орган кіравання заменіць пераходны ваенны савет, які кіраваў Суданам пасля звяржэння ў красавіку прэзідэнта Амара аль-Башыра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі