Поўная версія

У свеце

Колькасць загінулых з-за навальніцы ў Індыі ўзрасла да 109 чалавек
3 мая, 15:13
Згодна з існуючымі звесткамі, найбольш ад стыхіі пацярпелі штаты Утар-Прадэш, дзе загінулі 64 чалавекі, і Раджастхан, дзе колькасць ахвяр перасягнула 30 чалавек.
Фота з архіва
Два пасажырскія паязды сутыкнуліся ў Чэхіі
3 мая, 13:30
Прычыны аварыі пакуль не ўстаноўлены. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі, пажарныя і медыкі. Рух на ўчастку чыгункі, дзе адбылося сутыкненне, часова прыпынены.
Знішчальнік Су-30СМ. Фота з архіва ТАСС
Расійскі знішчальнік пацярпеў крушэнне над Міжземным морам
3 мая, 12:30
Аварыя здарылася, калі знішчальнік набіраў вышыню пасля ўзлёту з сірыйскага аэрадрома Хмеймім.
Фота з сацыяльных сетак
Узрыў у Лондане: 30 чалавек пацярпелі
3 мая, 09:38
Узрыў прагрымеў у раёне Стэмфад Хіл, дзе сабраліся людзі, якія адзначалі яўрэйскае свята Лаг ба-Омер. Падрабязнасці здарэння пакуль не паведамляюцца.
Пётр Парашэнка. Фота прэс-службы прэзідэнта Украіны/ТАСС
Парашэнка даручыў на працягу тыдня ўнесці прапановы аб адкліканні ўкраінскіх прадстаўнікоў з СНД
2 мая, 19:55
Паводле слоў Пятра Парашэнкі, такім чынам краіна спыніць удзел у каардынацыйных органах Садружнасці.
Фота ЕРА
Колькасць пацярпелых пры землетрасенні ў Іране перасягнула 100 чалавек
2 мая, 17:49
Землетрасенне магнітудай 5,3 адбылося сёння раніцай на поўдні Ірана. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 11,2 км на паўночны захад ад горада Ясудж і за 78,2 км на поўдзень ад населенага пункта Семіром.
Дональд Трамп. Фота ЕРА
Месцам сустрэчы Кім Чэн Ына і Трампа стане Пханмунджам
2 мая, 14:49
Арганізаваць сустрэчу ў Пханмунджаме прапанаваў прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін. Кім Чэн Ын спыніў свой выбар на гэтым невялікім пагранічным пункце, паколькі там створаны ўсе ўмовы для перагавораў такога ўзроўню.
Армен Саркісян. Фота ТАСС
Прэзідэнт Арменіі заклікаў палітычныя сілы прадоўжыць дыялог для выхаду з крызісу
2 мая, 14:31
"Заклікаю на працягу бліжэйшага тыдня прадоўжыць кансультацыі для выхаду з крызісу, што паслужыць нашым усеагульным нацыянальным інтарэсам", - гаворыцца ў заяве прэзідэнта Арменіі.
Фота ЕРА
Колькасць пацярпелых пры землетрасенні ў Іране перавысіла 50 чалавек
2 мая, 13:44
У бальніцу быў дастаўлены 31 пацярпелы, яшчэ 20 аказана дапамога на месцы. Як паведамлялася, магнітуда землетрасення склала 5,3. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км.
У Венецыі пачне працаваць сістэма абмежавання патоку турыстаў
28 красавіка, 15:18
Цяпер у выпадку перавышэння ўстаноўленай мэрыяй колькасці турыстаў у тым ці іншым раёне Венецыі ён будзе часова закрыты.
Поўная версія