14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісткі зборнай Беларусі ўзняліся на 5-е месца ў камандным рэйтынгу Кубка Федэрацыі пасля перамогі над камандай Нідэрландаў у чвэрцьфінале Сусветнай групы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Да сустрэчы з галандкамі беларускі знаходзіліся на 8-й пазіцыі, а іх саперніцы былі пятымі, цяпер жа каманды памяняліся месцамі. Саперніцы беларусак па матчы за выхад у фінал неафіцыйнага чэмпіянату свету сярод жаночых каманд швейцаркі знаходзяцца на чацвёртым месцы.
Топ-10 каманднага рэйтынгу Кубка Федэрацыі:
1. Чэхія - 38425 ачкоў,
2. Францыя - 13125,
3. Расія - 10830,
4. Швейцарыя - 10097,
5. Беларусь - 9040,
6. Германія - 8920,
7. ЗША - 8675,
8. Нідэрланды - 6445,
9. Італія - 6245,
10. Іспанія - 4780.
Паўфінальныя матчы Кубка Федэрацыі адбудуцца 22-23 красавіка. Зборная Беларусі прыме ў Мінску каманду Швейцарыі, дзеючы пераможца гэтага турніру зборная Чэхіі згуляе ў гасцях у тэнісістак ЗША. Пераможцы паўфіналаў 11-12 лістапада сустрэнуцца ў фінальным матчы.-0-