Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2019, 16:48

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе даведалася, хто будзе яе сапернікамі па кваліфікацыі ЧЕ 2021 года

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мюнхене адбылася жараб'ёўка адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2021 года па баскетболе сярод жаночых каманд. Зборная Беларусі ў кваліфікацыі згуляе ў групе F з Польшчай і Вялікабрытаніяй, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго за права згуляць у фінальнай частцы кантынентальнага форуму, які пройдзе ў чэрвені - ліпені 2021 года ў Францыі і Іспаніі, будуць змагацца 33 зборныя. Каманды разбіты на дзевяць адборачных груп па тры і чатыры ў кожнай. Пераможцы выйдуць у вырашальную стадыю турніру, а пяць зборных, якія зоймуць другія месцы, таксама атрымаюць права згуляць у чэмпіянаце. Як адзначылі ў Беларускай федэрацыі баскетбола, пры вызначэнні пяці дружын не будуць улічвацца рэзультаты з удзелам каманд, якія зоймуць у групах чацвёртыя месцы.

Матчы кваліфікацыі пройдуць 10-18 лістапада 2019 года, 8-16 лістапада 2020 года і 31 студзеня - 8 лютага 2021 года.

На чэмпіянаце Еўропы 2019 года жаночая зборная Беларусі заняла 13-е месца. Найбольш высокага рэзультату нацыянальная каманда дабілася ў 2007 годзе, калі выйшла на трэцяе месца.

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе ў выпадку выхаду з першага раўнда кваліфікацыі згуляе ў групе С разам з камандамі Чэхіі, Бельгіі і Літвы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі