Поўная версія

Зборная Перу стала апошнім удзельнікам фінальнага турніру футбольнага ЧС-2018

Спорт 16.11.2017 | 13:21
У час матчу Перу - Новая Зеландыя. Фота Перуанскай федэрацыі футбола
У час матчу Перу - Новая Зеландыя. Фота Перуанскай федэрацыі футбола

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Перу заваявалі апошнюю пуцёўку ў фінальную стадыю футбольнага чэмпіянату свету, які пройдзе летам 2018 года ў Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашнім стыкавым паядынку супраць каманды Новай Зеландыі перуанцы перамаглі з лікам 2:0, забіўшы па мячу ў кожным тайме. Іх першая сустрэча ў Велінгтане завяршылася ўнічыю - 0:0.

Такім чынам, ужо вядомы ўсе 32 удзельнікі маючага адбыцца сусветнага першынства: Расія, Англія, Бельгія, Германія, Ісландыя, Іспанія, Польшча, Партугалія, Сербія, Францыя, Харватыя, Швейцарыя, Швецыя, Данія, Аргенціна, Бразілія, Перу, Егіпет, Сенегал, Марока, Туніс, Іран, Калумбія, Коста-Рыка, Мексіка, Нігерыя, Панама, Аўстралія, Саудаўская Аравія, Уругвай, Рэспубліка Карэя, Японія.

Жараб'ёўка фінальнай часткі ЧС-2018 адбудзецца 1 снежня 2017 года ў Маскве. 32 каманды будуць падзелены на 8 груп, а ў плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя зборныя. Сусветнае першынство стартуе 14 чэрвеня, а завершыцца 15 ліпеня фіналам на маскоўскім стадыёне "Лужнікі". Матчы сусветнага першынства прымуць 11 расійскіх гарадоў: Масква, Сочы, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Ніжні Ноўгарад, Самара, Валгаград, Казань, Екацерынбург, Растоў-на-Доне, Саранск.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Футбалісты "Чэлсі" і "Барселоны" згуляюць у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў
Учора 19:55
Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" атрымалі чацвёртую перамогу ў Адзінай лізе ВТБ
Учора 14:44
Надзея Скардзіна сёмая, Дар'я Домрачава замыкае першы тузін заліку Кубка свету па біятлоне
Учора 12:30
Кайса Мякярайнен, Настасся Кузьміна і Дар'я Домрачава Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе КС у Хохфільцэне
Учора 09:26
Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце на другім этапе КС у Хохфільцэне
8 снежня, 18:48
Матч адкрыцця футбольнага Еўра-2020 пройдзе ў Рыме, фінал адбудзецца ў Лондане
7 снежня, 20:00
Беларуская федэрацыя біятлона заснавала новы турнір сярод юнакоў і дзяўчат
7 снежня, 17:37
Футбалісты "Ліверпуля", "Севільі", "Шахцёра" і "Порту" сталі апошнімі ўдзельнікамі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
7 снежня, 09:14
Беларус Ігар Бокій заваяваў пяць залатых узнагарод на ЧС па плаванні сярод паралімпійцаў у Мехіка
6 снежня, 16:19
Поўная версія