Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2018, 14:54

Зборная Беларусі ў лютаўскім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола займае 93-е месца

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У лютаўскім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) зборная Беларусі займае 93-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За мінулы месяц каманда Ігара Крывушэнкі матчаў не праводзіла і засталася на студзеньскай пазіцыі з той жа колькасцю заліковых балаў - 372. Бліжэйшыя сустрэчы беларускія футбалісты згуляюць у канцы першага вясенняга месяца: 23 сакавіка ў Баку правядуць таварыскі матч са зборнай Азербайджана, а 27 сакавіка ў Любляне сустрэнуцца з камандай Славеніі. У лютаўскім рэйтынгу ФІФА Азербайджан займае 119-е месца, Славенія знаходзіцца на 63-й пазіцыі.

Топ-10 рэйтынгу ФІФА:

1. Германія - 1602 ачкі,

2. Бразілія - 1484,

3. Партугалія - 1358,

4. Аргенціна - 1348,

5. Бельгія - 1325,

6. Іспанія - 1231,

7. Польшча - 1213,

8. Швейцарыя - 1190,

9. Францыя - 1183,

10. Чылі - 1153.

Наступны рэйтынг будзе апублікаваны 15 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі