Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 кастрычніка 2018, 17:12

Зборная Беларусі (U-17) па хакеі абыграла Расію на турніры ў Пекіне

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юніёрская зборная Беларусі па хакеі да 17 гадоў абыграла Расію з лікам 7:2 на міжнародным турніры Bauer cup у Пекіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Пасля роўнай гульні ў першым перыядзе, падапечныя Паўла Перапехіна перахапілі ініцыятыву ў другія дваццаць хвілін сустрэчы. Галявым дублем у матчы вызначыўся абаронца Дзмітрый Кузьмін.

Пасля двух тураў беларуская каманда знаходзіцца ў ліку лідараў: ЗША - 6 ачкоў (2 матчы), Беларусь - 6 (2), Латвія - 4 (2), Расія - 2 (2), Фінляндыя - 0 (2), Германія - 0 (2).

Наступную гульню на турніры юніёрская зборная Беларусі правядзе 3 кастрычніка з Латвіяй, 4 кастрычніка згуляе з ЗША, а завершыць выступленне ў Пекіне 5 кастрычніка паядынкам з Германіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі