Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 чэрвеня 2019, 18:33

Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ заваявала дзесяць узнагарод на II Еўрапейскіх гульнях

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ заваявала дзесяць узнагарод на II Еўрапейскіх гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках трох дзён спаборніцтваў вялікі ўклад унесла Вольга Худзенка, у актыве якой перамогі на 500 м у адзіночцы і байдарцы-двойцы, серабро ў складзе квартэта на 500 м і бронза на 200 м у байдарцы-двойцы.

Чатыры ўзнагароды і ў актыве Марыны Літвінчук. Яна разам з Вольгай Худзенка перамагла на дыстанцыі 500 м у байдарцы-двойцы і на 5000 м, у яе калекцыі серабро на 500 м у "чацвёрцы" і бронза на 200 м у байдарцы-двойцы.

Золатымі медалістамі II Еўрапейскіх гульняў таксама сталі Арцём Козыр і Алена Наздрова ў заездзе на каноэ на 200 м.

Сярэбранымі медалістамі гульняў на дыстанцыі 500 м у каноэ-двойцы сталі Надзея Макарчанка і Вольга Клімава. Бронзавыя ўзнагароды ў Алега Юрэні ў байдарцы на 1000 м і ў байдарачніка Дзмітрыя Траццякова на 200 м.

У медальным заліку спаборніцтваў у веславанні на байдарках і каноэ беларусы занялі першае месца (пяць залатых, дзве сярэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды). Другое месца занялі атлеты Венгрыі - чатыры залатыя, пяць сярэбраных медалёў, а на трэцяй пазіцыі Германія - адна залатая, тры сярэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня наведаў спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ II Еўрапейскіх гульняў. Кіраўнік дзяржавы сачыў за спаборніцтвамі сярод іншых балельшчыкаў на трыбунах. Беларускія весляры ў гэты дзень спаборніцтваў змаглі пацвердзіць сваё высокае спартыўнае майстэрства.

Наступным вялікім стартам для прадстаўнікоў гэтага віду спорту стане чэмпіянат свету, які ў жніўні прыме венгерскі Сегед.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі