Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 кастрычніка 2018, 14:24

Зацверджаны кандыдаты на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2026 года

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдатамі на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2026 года зацверджаны Калгары (Канада), Мілан і Карціна-д'Ампеца (Італія) і Стакгольм (Швецыя). Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), якое прайшло ў Буэнас-Айрэсе, паведамляецца на афіцыйнай старонцы МАК у Twitter.

Сталіца Алімпіскіх гульняў-2026 будзе выбрана з зацверджаных кандыдатаў на сесіі МАК, якая адбудзецца ў 2019 годзе.

Міжнародны алімпійскі камітэт таксама прыняў рашэнне, што на летніх АГ-2020 у Токіа выступіць каманда бежанцаў. Упершыню такая каманда ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе. Яна была прадстаўлена дзесяццю спартсменамі ў трох відах спорту і выступала пад алімпійскім сцягам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі