Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2017, 11:30

WADA апублікавала антыдопінгавыя правілы да зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (World Anti-Doping Agency, WADA) апублікавала правілы да зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя). Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.

Антыдопінгавыя правілы прыняты ў строгай адпаведнасці са спісам забароненых прэпаратаў WADA, які ўступае ў сілу з 1 студзеня 2018 года. Яны будуць дзейнічаць з моманту адкрыцця алімпійскай вёскі 1 лютага да дня цырымоніі закрыцця Гульняў 25 лютага.

У правілах, у прыватнасці, гаворыцца, што ўсе спартсмены,якія ўдзельнічаюць у Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, будуць праходзіць тэсціраванне, допінг-кантроль у любы час і ў любым месцы без папярэдняга паведамлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі