Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 сакавіка 2018, 16:29

Вызначыліся пары паўфіналістаў розыгрышу Кубка Беларусі па футболе

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Доме футбола прайшла жараб'ёўка паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы ўладальнік трафея брэсцкае "Дынама" двойчы сустрэнецца з магілёўскім "Дняпром". Фіналіст мінулага розыгрышу барысаўскі БАТЭ будзе сапернічаць з гродзенскім "Нёманам".

Першыя паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 18 красавіка ў Брэсце і Барысаве, у адказ паядынкі за выхад у фінал пройдуць 2 мая ў Гродне і Магілёве.

Вырашальны кубкавы паядынак адбудзецца 19 мая ў Магілёве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі