Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2019, 16:22

Вызначаны склад зборнай Беларусі па бадмінтоне на ІІ Еўрапейскія гульні

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па бадмінтоне назваў склад на II Еўрапейскія гульні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе федэрацыі гэтага віду спорту.

На прадстаўнічым спартыўным форуме ў чэрвені выступяць у адзіночным разрадзе Алеся Зайцава і Настасся Чарняўская. У жаночым парным разрадзе таксама згуляюць дзве гэтыя вопытныя спартсменкі. У змешаным парным разрадзе змагацца за ўзнагароды будзе дуэт Аляксей Конах / Хрысціна Сіліч.

Спаборніцтвы па бадмінтоне на II Еўрапейскіх гульнях пройдуць з 24 па 30 чэрвеня ў спарткомплексе Falcon club. 160 спартсменаў разыграюць пяць камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі