Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 ліпеня 2018, 10:46

Вызначаны прызавы фонд чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны прызавы фонд чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, які складзе больш за Br42 тыс., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе федэрацыі гэтага віду спорту.

Як адзначылі ў БФЛА, пераможца ў кожнай дысцыпліне стане ўладальнікам Br350 ад нацыянальнай федэрацыі, яшчэ Br180 складзе ўзнагароджанне чэмпіёну ад Міністэрства спорту і турызму. Уладальнік сярэбранага медаля папоўніць свой бюджэт на Br230, бронзавы прызёр - на Br120, грашовыя сродкі будуць прадастаўлены федэрацыяй лёгкай атлетыкі. Пераможцы і прызёры эстафетнага бегу падзеляць выйгрыш пароўну. Па выніках спаборніцтваў традыцыйна будуць вызначаны лепшыя спартсмены чэмпіянату (3 жанчыны і 3 мужчыны), для якіх БФЛА заснавала спецыяльныя прызы, кожны з тройкі лепшых атрымае Br1000.

Трэнеры атлетаў, якія занялі 1-3 месцы, атрымаюць сувеніры і памятныя медалі турніру.

Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы з удзелам многіх мацнейшых спартсменаў краіны пройдзе 20-21 ліпеня на стадыёне "Дынама", урачыста адкрытым у чэрвені пасля рэканструкцыі. На арэне ўжо адбылася міжнародная матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) прысвоіла стадыёну "Дынама" першую катэгорыю, на ім можна праводзіць турніры ўзроўню чэмпіянатаў Еўропы і свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі