Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 снежня 2017, 15:50

Вызначаны каляндар матчаў суперфіналу Кантынентальнага кубка па хакеі ў Мінску

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны каляндар матчаў суперфіналу Кантынентальнага кубка па хакеі ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ХК "Юнацтва-Мінск".

Сталічны клуб у лістападзе ў Даніі паспяхова прайшоў паўфінальную стадыю турніру і па рашэнні Міжнароднай федэрацыі хакея стане арганізатарам суперфіналу, у якім выступяць чатыры клубы. Турнір адбудзецца з 12 па 14 студзеня на "Чыжоўка-Арэне". За ганаровы трафей паспаборнічаюць хакеісты італьянскага "Рытэн Спорта", астанінскага "Номада", брытанскага "Шэфілда" і мінскага "Юнацтва".

Расклад матчаў

12 студзеня

"Рытэн Спорт" (Італія) - "Юнацтва-Мінск" (Беларусь), 15.00.

"Номад" (Казахстан) - "Шэфілд Стылерз" (Вялікабрытанія), 19.00.

13 студзеня

"Номад" - "Рытэн Спорт", 15.00.

"Юнацтва-Мінск" - "Шэфілд Стылерз", 19.00.

14 студзеня

"Шэфілд Стылерз"- "Рытэн Спорт", 15.00.

"Юнацтва-Мінск" - "Номад", 19.00.

Беларусь двойчы прымала суперфінал Кантынентальнага кубка. У 2004 годзе турнір праходзіў у Гомелі, у 2011-м квартэт мацнейшых хакейных клубаў турніру сабраўся на "Мінск-Арэне".

Айчынныя каманды тройчы перамагалі ў Кантынентальным кубку. Двойчы (у 2007 і 2011 гадах) уладальнікам ганаровага трафея станавілася "Юнацтва", у 2015-м паспяхова ў фінале згуляў гродзенскі "Нёман".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі