Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2019, 14:53

Выступленні беларускіх атлетаў на ІІ Еўрапейскіх гульнях выклікаюць гонар за краіну - меркаванне

25 чэрвеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Вынікі, якія паказваюць беларускія атлеты на ІІ Еўрапейскіх гульнях, выклікаюць гонар за краіну. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА пенсіянер з Магілёва Уладзімір Скальзкоў.

Паводле яго слоў, спартыўныя спаборніцтвы такога ўзроўню прыцягваюць увагу многіх магіляўчан, і ён не з'яўляецца выключэннем. "Я менш стаў ездзіць на дачу, праводжу больш часу каля тэлевізара. Шчыра перажываю і балею за нашых, - адзначыў субяседнік. - Мяне, напрыклад, вельмі парадаваў першы дзень спаборніцтваў па самба, які прынёс Беларусі адразу сем медалёў. Учора перажываў за нашу дзюдаістку Марыну Слуцкую. Яна літаральна ў апошнія секунды вырвала золата ў Ларысы Цэрыч з Босніі і Герцагавіны. Сёння планую пабалець за беларускіх батутыстаў, у іх таксама ёсць усе шанцы парадаваць нас, балельшчыкаў, і паказаць дастойныя медальныя вынікі".

На думку Уладзіміра Скальзкова, правядзенне Еўрапейскіх гульняў у Беларусі - гэта важны крок наперад для стымулявання і развіцця беларускага спорту, магчымасць прадставіць Беларусь як стваральную і мірную краіну. "Гэта яшчэ, на мой погляд, і вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, ёй ёсць на каго раўняцца ў спорце. Нямала асоб заявіла аб сабе на Еўрапейскіх гульнях, і ў цэлым наша каманда пакуль радуе - на сённяшні дзень беларусы ўтрымліваюць другое месца ў медальным заліку, а гэта дарагога каштуе", - лічыць магіляўчанін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі