Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2018, 16:15

ВРЗ абыграў "Сталіцу" ў цэнтральным матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі ВРЗ абыграў у Мінску "Сталіцу" ў цэнтральным матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча двух фаварытаў на пляцоўцы дзеючых чэмпіёнаў краіны пачалася для гасцей няўдала - на 11-й хвіліне "сталічнікі" вялі з лікам 2:0. Такі старт не збянтэжыў гамяльчан і да перапынку яны аднавілі раўнавагу ў ліку - 2:2. У другой палавіне сустрэчы мінчане зноў выйшлі наперад - 3:2, але затым госці адыграліся, а за хвіліну да заканчэння матчу дакладны ўдар Яўгена Чарнейкі прынёс ВРЗ перамогу з лікам 4:3. Яшчэ адзін прэтэндэнт на золата "Лідсельмаш" разграміў на сваёй арэне гасцей з мінскага клуба "Ахова-Дынама" - 9:3. Аршанскі "Вітэн" таксама ўпэўнена перайграў у сябе дома "Светлагорск" з лікам 14:2.

Рэзультаты астатніх сустрэч 23-га тура: "Фортэ" (Магілёў) - "Аматар" (Брэст) - 3:0, "Граніт" (Мікашэвічы) - "БЧ" (Гомель) - 3:4, "Барысаў-900" - "Дынама-БНТУ" (Мінск) - 3:0, "УУС-Дынама" (Гродна) - "Шчучын" - 3:1.

Становішча ў лідзіруючай пяцёрцы: "Лідсельмаш" - 56 ачкоў, ВРЗ - 56, "Сталіца" - 52, "Вітэн" - 48, "Фортэ" - 44.

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае Андрэй Скварчэўскі з мінскага "Дарожніка", які забіў 28 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі